Вы праглядаеце журнал [info]mobiusz

Ніхай Жыве

> Апошнія запісы
> Архіў
> Сябры
> Профіль карыстальніка
> previous 10 entries

студзеня 13, 2008


01:46 am - Актуальнае для мяне пытаньне
Як прымусіць свае пальцы пісаць акрамя паведамленьняў у асьцы пасты ў жж? Мяне цікавяць матывы :)
Цяпер грае: Ferry Corsten pres. The Doppler Effect - Beauty Hides In The Deep

(9 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

сьнежня 19, 2007


06:39 pm

Какая ты музыка ?

Твое имя
Ты -Транс. Такого удава как ты еще надо поискать. Ты врятли сможешь кого то завести, но людям в тебе нравится постоянство и чувство ритма и времени.
«Какая ты музыка ?» © jcdfreeman
Twidog.ru — веселые тесты.

Настрой: touchedtouched
Цяпер грае: Coast 2 Coast feat. Discovery / Home [ASOT Radio Classic]

(6 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

траўня 26, 2007


10:03 am - Памёр Уладзімер Каткоўскі
Сьветлая памяць выбітнаму Беларусу [info]rydel23, які так шмат зрабіў і не пасьпеў зрабіць..

(10 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

лютага 16, 2007


11:16 pm - Дзяржынскі
Вядомы ўраджэнец беларускай зямлі, які дагэтуль уважаецца за "сьвятога" ў найбольш злачыннай сярод існуючых буйных арганізацыяў сьвету - ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-КГБ-МСБ-АФБ-ФСБ.

Не дапусьцім, каб спэцслужбы будучай Вольнай Беларусі карысталіся сымболікай такога кшталту:

55,84 КБ

Музэй Штазі, Бэрлін
Цяпер грае: Foo Fighters

(13 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

кастрычніка 22, 2006


09:11 pm - Зьмясьціце, калі ласка, гэты банэр на сваіх старонках, форумах, ЖЖ, ...
ДЗЯДЫ - 2006

Дзяды 2006. 29 кастрычніка (нядзеля). 10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”

<a href="http://www.bielarus.net/archives/2006/10/17/907#more-907"><img src="http://kamputar.belinter.net/agit/dziady.gif" alt="Дзяды 2006. 29 кастрычніка (нядзеля). 10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”"></a>

(9 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

верасьня 29, 2006


01:57 pm - Маскоўскі халуй
Лукашэнка:
"И если танки пойдут оттуда (с Запада) на Россию, мы умирать будем здесь за Россию"

Tags:

(21 камэнтар | Пракамэнтаваць)

верасьня 18, 2006


09:14 pm - БССР
Навеяна постам [info]batury.

За «айцоў» БССР мы ўважаем беларусаў нацыянал-камуністых, якія, апынуўшыся паза межамі БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП(б) і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную дактрыну, можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць - хутчэй і лепей, чымся на аснове іншых палітычных канцэпцыяў. Як сьведчаць факты й дакуманты, гэта яны былі ініцыятарамі абвешчаньня БССР і першымі ейнымі будаўнікамі.

+ цікавы абзац )

У 1969 г. зь вялікай помпаю сьвяткавалася 50-цігодзьдзе БССР. Тады яшчэ быў жывы Язэп Дыла.
Ужо было па 20-ым і 22-ім зьездах КПСС, якія «асудзілі» «культ Сталіна». Былі абвешчаныя «адліга» й «рэгабілітацыі»... Вы думаеце, па Я.Дылу паслалі самалёт? Каб прывезьці на юбілейныя ўрачыстасьці ганаровага госьця - адзінага, хто застаўся яшчэ ў жывых із сяброў 1-га ўраду БССР? І ня блізка!
Менск гарэў ад чырвані сьцягоў. Грымелі аркестры. Янычарам Масквы раздаваліся ардэны... А дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было каля 89) апошні «айцец» БССР. Ён пражыў там яшчэ да 1973 г. і на 42-ім годзе ссылкі з БССР памёр.


© Аўген Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс.

Астатнія «айцы» БССР (З.Жылуновіч, Ф.Шантыр, А.Чарвякоў, У.Фальскі, У.Ігнатоўскі, Я. Адамовіч і шматлікія іншыя) паступова і мэтадычна хвалямі тэрору былі рэпрэсаваныя Масквой. Гэта адбывалася шляхам растрэлу, ссылкі ў лягер альбо вонкавага ціску і, у выніку, самазабойства.

(18 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

верасьня 16, 2006


01:41 am - ZET
Добра, што сп. Канцлер і кампанія ўсё ж выдзялілі час, каб з далёкага Маямі прыляцець на Радзіму і даць шыкоўны "маласольны" канцэрт. Выгляд пасьля іхнага выступу - нібы патрапіў пад моцную залеву.
І чаму я люблю слэм? :)
Цяпер грае: ZET - Kaлгас
Tags: ,

(9 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

верасьня 13, 2006


10:54 pm - Зачотна :)
Аляксандар Мілінкевіч на форумах ТUT.BY пра Зянона Пазьняка:

- После его отъезда в эмиграцию наши пути не пересекались, но для встречи я открыт. Пазьняк известен не только безграничной любовью к Беларуси, но также точными, пускай и категорическими, оценками происходящего в стране и мире, ясным видением будущего и перспектив развития Беларуси.

Tags:

(8 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

верасьня 4, 2006


09:34 pm - Я за свабоду!
Завітаў на сайт Маладэчна за свабоду!. Другі артыкул на галоўнай старонцы завецца БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ. Прыгожы такі тэкст пра нашую вялікую нацыянальную каштоўнасьць. І пазначанае аўтарства: Михаил Светлов.

Не пагаджуся з рэдактарамі сайту і асьмелюся сьцвярджаць, што аўтарства належыць Зянону Пазьняку.

Скажаце: дробязь. Але ж я за справядлівасьць! (а таксама за свабоду і раўнапраўе ўсіх моваў і падмоваў, народаў і паднародаў, нацый і паднацый, расаў і падрасаў, але не підарасаў)
Цяпер грае: Rammstein - Moskau

(15 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

> previous 10 entries
> Go to Top
LiveJournal.com