Сьцяг, радзіма, чалавек

(no subject)

Какая ты музыка ?

Твое имя
Ты -Транс. Такого удава как ты еще надо поискать. Ты врятли сможешь кого то завести, но людям в тебе нравится постоянство и чувство ритма и времени.
«Какая ты музыка ?» © jcdfreeman
Twidog.ru — веселые тесты.
  • Current Music
    Coast 2 Coast feat. Discovery / Home [ASOT Radio Classic]
Сьцяг, радзіма, чалавек

Дзяржынскі

Вядомы ўраджэнец беларускай зямлі, які дагэтуль уважаецца за "сьвятога" ў найбольш злачыннай сярод існуючых буйных арганізацыяў сьвету - ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-КГБ-МСБ-АФБ-ФСБ.

Не дапусьцім, каб спэцслужбы будучай Вольнай Беларусі карысталіся сымболікай такога кшталту:

55,84 КБ

Музэй Штазі, Бэрлін
Сьцяг, радзіма, чалавек

Зьмясьціце, калі ласка, гэты банэр на сваіх старонках, форумах, ЖЖ, ...

ДЗЯДЫ - 2006

Дзяды 2006. 29 кастрычніка (нядзеля). 10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”

<a href="http://www.bielarus.net/archives/2006/10/17/907#more-907"><img src="http://kamputar.belinter.net/agit/dziady.gif" alt="Дзяды 2006. 29 кастрычніка (нядзеля). 10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”"></a>
Сьцяг, радзіма, чалавек

БССР

Навеяна постам batury.

За «айцоў» БССР мы ўважаем беларусаў нацыянал-камуністых, якія, апынуўшыся паза межамі БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП(б) і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную дактрыну, можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць - хутчэй і лепей, чымся на аснове іншых палітычных канцэпцыяў. Як сьведчаць факты й дакуманты, гэта яны былі ініцыятарамі абвешчаньня БССР і першымі ейнымі будаўнікамі.

Collapse )

У 1969 г. зь вялікай помпаю сьвяткавалася 50-цігодзьдзе БССР. Тады яшчэ быў жывы Язэп Дыла.
Ужо было па 20-ым і 22-ім зьездах КПСС, якія «асудзілі» «культ Сталіна». Былі абвешчаныя «адліга» й «рэгабілітацыі»... Вы думаеце, па Я.Дылу паслалі самалёт? Каб прывезьці на юбілейныя ўрачыстасьці ганаровага госьця - адзінага, хто застаўся яшчэ ў жывых із сяброў 1-га ўраду БССР? І ня блізка!
Менск гарэў ад чырвані сьцягоў. Грымелі аркестры. Янычарам Масквы раздаваліся ардэны... А дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было каля 89) апошні «айцец» БССР. Ён пражыў там яшчэ да 1973 г. і на 42-ім годзе ссылкі з БССР памёр.


© Аўген Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс.

Астатнія «айцы» БССР (З.Жылуновіч, Ф.Шантыр, А.Чарвякоў, У.Фальскі, У.Ігнатоўскі, Я. Адамовіч і шматлікія іншыя) паступова і мэтадычна хвалямі тэрору былі рэпрэсаваныя Масквой. Гэта адбывалася шляхам растрэлу, ссылкі ў лягер альбо вонкавага ціску і, у выніку, самазабойства.
Сьцяг, радзіма, чалавек

ZET

Добра, што сп. Канцлер і кампанія ўсё ж выдзялілі час, каб з далёкага Маямі прыляцець на Радзіму і даць шыкоўны "маласольны" канцэрт. Выгляд пасьля іхнага выступу - нібы патрапіў пад моцную залеву.
І чаму я люблю слэм? :)
  • Current Music
    ZET - Kaлгас
  • Tags
    ,
Сьцяг, радзіма, чалавек

Зачотна :)

Аляксандар Мілінкевіч на форумах ТUT.BY пра Зянона Пазьняка:

- После его отъезда в эмиграцию наши пути не пересекались, но для встречи я открыт. Пазьняк известен не только безграничной любовью к Беларуси, но также точными, пускай и категорическими, оценками происходящего в стране и мире, ясным видением будущего и перспектив развития Беларуси.
Сьцяг, радзіма, чалавек

Я за свабоду!

Завітаў на сайт Маладэчна за свабоду!. Другі артыкул на галоўнай старонцы завецца БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ. Прыгожы такі тэкст пра нашую вялікую нацыянальную каштоўнасьць. І пазначанае аўтарства: Михаил Светлов.

Не пагаджуся з рэдактарамі сайту і асьмелюся сьцвярджаць, што аўтарства належыць Зянону Пазьняку.

Скажаце: дробязь. Але ж я за справядлівасьць! (а таксама за свабоду і раўнапраўе ўсіх моваў і падмоваў, народаў і паднародаў, нацый і паднацый, расаў і падрасаў, але не підарасаў)